Усё пра цыгары
Маркі цыгараў
Cyhary.com
Архіў за Верасень, 2009
Паўкруглы корпус, спярэшчаны тонкімі прожылкамі або абсалютна гладкі покрыўны ліст, адчуваньне згодлівасьці або цьвёрдасьці… Дотык зьяўляецца першым целавым кантактам з цыгарай. Ня варта абыходзіць увагай гэты этап: ён – неабходны крок на шляху зразуменьня цыгары. Дакрануўшыся да цыгары, можна адкрыць і яе слабыя бакі, заганы дадзенага гатунку. Галоўнае, асьцерагайцеся занадта сухой цыгары. Перасушаны і нацягнуты покрыўны ліст вельмі далікатны і можа парвацца, як толькі цыгара пачне гарэць. Акрамя таго, празмеру сухі тытунь мала спрыяе змешванню і распаўсюджванню водараў. Падобная цыгара мае горкі або кіслы густ. Дым, ад такой цыгары шчыпліць у вачах, і ня можа прыносіць задавальненьне таму, хто паліць. «Гаваны», як і іншыя цыгары, абавязкова павінны быць добра увільгатнены. (далей…)
Прылучэньне да цыгары патрабуе прытрымліваньня простых, але абавязковых правілаў. Гэтыя правілы створаныя ня дзеля таго, каб быць цяжкімі кайданамі. Наадварот, яны дапамогуць вам здабыць волю ў сьвеце цыгараў, лепш спазнаць і ацаніць усю красу абранага вамі гатунку. Вельмі карысна з павагай паставіцца да рытуалу паленьня цыгары, які вы будзеце паступова адкрываць для сябе.
Фармат цыгары – гэта суадносіны даўжыні, вагі і дыяметру. Ва ўсіх марках прысутнічаюць як вялікія, так і малыя фарматы. Як правіла, цыгары вялікага дыяметру маюць мацнейшы густ, а гараць павольна і роўна.
Акрамя фарматаў, існуюць традыцыйныя формы цыгараў. У розных вытворцаў пад адным і тым жа назовам могуць быць цыгары рознай формы, а цыгары аднолькавага профіля могуць менавацца па-рознаму. (далей…)
Цыгары Machine падзяляюцца на дзьве вялікія групы: з напаўняльнікам з суцэльнага лісця (што сустракаецца даволі рэдка, хібо што кубінскія Belinda) і з напаўняльнікам з рэзанага тытуню. Цыгары дадзенага тыпу складаюць 90% прадстаўленай на рынку прадукцыі. Па якасьці яны значна саступаюць двум папярэднім тыпам цыгараў. Ні адна машына ня здольная замяніць далікатнасьць і спрыт рук зьвінальшчыка. Асабліва грубіянскі ажыцьцяўляюцца з дапамогай машынаў працэсы ўвільгатненьня і высушваньня. Для машыннага спосабу вытворчасьці цыгараў выкарыстоўваюцца хоць і разнастайныя, але меней высакародныя гатункі тытуню. Покрыўнаму лісьцю бракуе тонкасьці, бляску, шаўкавістасьці. Каб надаць ім больш прывабны выгляд, некаторыя вытворцы нярэдка зьвяртаюцца да выкарыстаньня своеасаблівай касмэтыкі: цыгару пакрываюць найтанчэйшай плёнкай з раствору тытунёвага парашку. Іншыя фабрыканты дадаюць у напаўняльнік розныя водары. У выніку ў продажы можна знайсьці араматызаваныя цыгары з водарам вішні, трускаўкі, рому.
Цыгары зробленыя ўручную, але зьвінаныя з дапамогай машынкі. Пры вытворчасьці дадзенага тыпу цыгараў напаўняльнік пакуецца ў злучны ліст пры дапамозе невялікай прылады накшталт машынкі для зьвінаньня цыгарэтаў. Астатнія апэрацыі выконваюцца таксама ўручную. Такі спосаб выкарыстоўваюць, калі лісьце напаўняльніка “утрамбаванае” (tripa corta). Дадзеная тэхналёгія мае мноства варыянтаў у залежнасьці ад краіны, фабрыкі і традыцый.
Цыгары зробленыя цалкам уручную — гэта самыя высакародныя цыгары. У якасьці напаўняльніка выкарыстоўваюцца каштоўнае лісьце, якое зьвінальшчык (круцільшчык) старанна згортвае, затым зьмяшчае ў злучны ліст і, нарэшце, абгортвае покрыўным лістом. Правільнае выкананьне апэрацыі гарантуе вольную цыркуляцыю дыму і эстэтычны вонкавы выгляд будучай цыгары. Гэта патрабуе вялікага досведу зьвінальшчыка. (далей…)
Прадстаўленыя на рынку цыгары падзяляюцца паводле трох спосабаў вытворчасьці: Totalmente a mano (зробленыя цалкам уручную), Hecho a mano (зробленыя ўручную), Machine (скручаныя машынным спосабам).
Цыгара ўяўляе сабой адзінства дбайна падабраных кампанэнтаў, што і забясьпечвае задавальненьне ад паленьня. Важна памятаць, што высакароднасьць цыгары абумоўліваецца якасьцю яе напаўняльніка. Першае, на што зважае курэц, – гэта покрыўны ліст. Ад яго вонкавага выгляду залежыць, ці спакусіцца курэц дадзенай цыгарай. Пры гэтым роля покрыўнага ліста невялікая і супамерная яго вазе: 7% ад вагі цыгары. Усё ж, покрыўны ліст для цыгары гэтак жа важны, як адзежа для чалавека. Аднак, аднаго адзеньня ўсёткі мала, каб зрабіць з чалавека манаха. Гатовая цыгара складаецца з 3 частак: галоўкі, карпусу і ножкі. (далей…)
Любая цыгара мае тры складнікі: покрыўны ліст (capa), які выконвае функцыю абалонкі; злучны ліст (capote) і асяродак цыгары — напаўняльнік (tripa).

Напаўняльнік складаецца з тытунёвага лісьця розных гатункаў. Звычайна іх тры: ligero (верхні ліст расліны, атрымлівае больш за ўсё сонечнага колеру, у цыгары дае крэпасьць), seco (абумоўлівае водар) і volado (ніжнія лісты тытунёвай расьліны, забясьпечваюць гарэньне цыгары).
Цыгара (ад гішпанскага cigarro) – скрутка з лісьця тытуню, якую можна паліць у тым выглядзе, як яна ёсьць.
Такое азначэньне даецца ў 7-томным выданьні слоўніка Робэра і дапаўняецца сьпісам найменьняў марак цыгар, напрыклад “havane”, “londres”, “panatela”… (далей…)