Архіў за Снежань, 2009


Вокладка альбому французскага і італійскага выданьняў

Вокладка альбому французскага і італійскага выданьняў

“Have a Cigar” — гэта назоў трэцяй кампазыцыі на альбоме Pink Floyd 1975 году “Wish You Were Here” (”Я хачу, каб ты быў тут”). Запіс ідзе наступным за “Welcome to the Machine” і на арыгінальнай грамкружэлцы пачынае бок “Б”.

Музыка і вершы былі напісаныя Роджэрам Ўотэрзам і ўтрымліваюць крытыку фальшы, прагнасьці і скупасьці ў музычным бізнэсе. Сама мэлёдыя больш рокавая, чым застатні альбом, і распачынаецца з насычанай тэмы на электрагітары і басе. Кампазыцыя напоўненая партыямі дадатковай гітары, электрапіяніна і сынтэзатара, якія дапамагаюць ствараюць рокавую тэкстуру. (далей…)

Мы працягваем заёміць нашых чытачоў з цівавымі фактамі з сьвету цыгараў. І сёньня мы спынімся на ангельскамоўнай ідыёме “Close, but no cigar.” Даслоўна гэта можна перакласьці як “блізка, але без цыгары.” Сэнс яна нясе наступны: апынуцца вельмі блізка да посьпеху ці амаль перамагчы, а ўсё роўна застацца без узнагароды; быць блізкім да дакладнага адказу, але не поўнасьцю.


Прыклад ужываньня.

Праўдападобна, што сваю гісторыю выраз пачынае ад практыкі ўзнагароды пераможца цыгагараў падчас кірмашоў з атракцыёнамі ў ЗША 19 стагоддзя. Такую фразу казалі тым, хто ня здолеў выйграць прыз. (Існуе таксама іншы варыянт: “Nice try, but no cigar”.) (далей…)