Усё пра цыгары
Маркі цыгараў
Cyhary.com
«Лепшая цыгара, гэта тая, якой вы аддаяцё перавагу».
Зіна Давідофф
Цыгара ня толькі для задавальненьня. Цыгара разьвівае густ, паступова яго ўдасканальваючы. Некалькі парадаў для тых, каго спакусіў таямнічы сьвет цыгараў.
Першая: выбірайце цыгары розных фарматаў, бо для пэўнай сітуацыі маецца свая цыгара, так скарыстайцеся разнастайнасьцю цыгараў і майце ў запасе цыгары розных формаў і памераў. У добрага запасьніка, па меншай меры, тры асноўных тыпы цыгараў: нядзельныя цыгары (lonsdales, churchills і іншыя double coronas), сярэднія (малыя coronas або coronas); кароткія (стыль demitsse, малая panatela або, яшчэ лепш, «вельмі маленькая» corona).
Другая: не набывайце цыгары, дзе толькі можна, але карыстайцеся паслугамі спэцыялізаваных крамаў, забясьпечаных шафамі з сістэмай увільгатненьня. Звычайна, падобнымі крамамі валодаюць праўдзівыя знаўцы цыгараў, якія з задавальненьнем дадуць каштоўную параду. Набывайце цыгары па дзьве штукі: другая абавязкова пацьвердзіць або аспрэчыць вашыя адчуваньні ад першай цыгары.
Трэцяя: спасьцігайце цыгары, ня трэба сталасьці. Ня трэба абмяжоўвацца адной маркай, стала спрабуйце новыя гатункі, адчыняючы для сябе новае ўражаньне.
Чацьвертая: ідзіце да вяршыні спазнаньня марудліва, не выняткоўваючы аніводнага этапу. Не спадзявайцеся на парады суседа, у якога іншы густ. Сьцеражыцеся занадта маленькіх фарматаў. Бяскрыўдныя і лёгкія з выгляду, на справе яны могуць апынуцца вельмі моцнымі і агрэсыўнымі. Да таго ж майце на ўвазе, што яны не перадаюць усёй красы сваёй маркі. Пачаткоўцу ня варта пачынаць з самых прэстыжных марак.
Пятая: аддавайце перавагу цыгары ў адпаведнасьці з вашымі фінансавымі магчымасьцямі. Усярэдзіне адной краіны кошты на розныя цыгары аднолькавага фармату могуць вар’іравацца. Перш чым плаціць даражэй, пераканаецеся ў тым, што гэта апраўдана.
Шостая (па захоўваньню): калі няма х’юмідара, цыгары можна пакінуць у скрынцы, абгорнутай вільготным ручніком, або пакласці цыгары ў скрынку з вечкам, зьмясціўшы туды пушку, напоўненую змочанай вадой ватай.
