Cigar discovery


Фармат цыгары – гэта суадносіны даўжыні, вагі і дыяметру. Ва ўсіх марках прысутнічаюць як вялікія, так і малыя фарматы. Як правіла, цыгары вялікага дыяметру маюць мацнейшы густ, а гараць павольна і роўна.

Акрамя фарматаў, існуюць традыцыйныя формы цыгараў. У розных вытворцаў пад адным і тым жа назовам могуць быць цыгары рознай формы, а цыгары аднолькавага профіля могуць менавацца па-рознаму. (далей…)

machineЦыгары Machine падзяляюцца на дзьве вялікія групы: з напаўняльнікам з суцэльнага лісця (што сустракаецца даволі рэдка, хібо што кубінскія Belinda) і з напаўняльнікам з рэзанага тытуню. Цыгары дадзенага тыпу складаюць 90% прадстаўленай на рынку прадукцыі. Па якасьці яны значна саступаюць двум папярэднім тыпам цыгараў. Ні адна машына ня здольная замяніць далікатнасьць і спрыт рук зьвінальшчыка. Асабліва грубіянскі ажыцьцяўляюцца з дапамогай машынаў працэсы ўвільгатненьня і высушваньня. Для машыннага спосабу вытворчасьці цыгараў выкарыстоўваюцца хоць і разнастайныя, але меней высакародныя гатункі тытуню. Покрыўнаму лісьцю бракуе тонкасьці, бляску, шаўкавістасьці. Каб надаць ім больш прывабны выгляд, некаторыя вытворцы нярэдка зьвяртаюцца да выкарыстаньня своеасаблівай касмэтыкі: цыгару пакрываюць найтанчэйшай плёнкай з раствору тытунёвага парашку. Іншыя фабрыканты дадаюць у напаўняльнік розныя водары. У выніку ў продажы можна знайсьці араматызаваныя цыгары з водарам вішні, трускаўкі, рому.

hecho-a-manoЦыгары зробленыя ўручную, але зьвінаныя з дапамогай машынкі. Пры вытворчасьці дадзенага тыпу цыгараў напаўняльнік пакуецца ў злучны ліст пры дапамозе невялікай прылады накшталт машынкі для зьвінаньня цыгарэтаў. Астатнія апэрацыі выконваюцца таксама ўручную. Такі спосаб выкарыстоўваюць, калі лісьце напаўняльніка “утрамбаванае” (tripa corta). Дадзеная тэхналёгія мае мноства варыянтаў у залежнасьці ад краіны, фабрыкі і традыцый.

totalmente-a-manoЦыгары зробленыя цалкам уручную — гэта самыя высакародныя цыгары. У якасьці напаўняльніка выкарыстоўваюцца каштоўнае лісьце, якое зьвінальшчык (круцільшчык) старанна згортвае, затым зьмяшчае ў злучны ліст і, нарэшце, абгортвае покрыўным лістом. Правільнае выкананьне апэрацыі гарантуе вольную цыркуляцыю дыму і эстэтычны вонкавы выгляд будучай цыгары. Гэта патрабуе вялікага досведу зьвінальшчыка. (далей…)

Прадстаўленыя на рынку цыгары падзяляюцца паводле трох спосабаў вытворчасьці: Totalmente a mano (зробленыя цалкам уручную), Hecho a mano (зробленыя ўручную), Machine (скручаныя машынным спосабам).

Цыгара ўяўляе сабой адзінства дбайна падабраных кампанэнтаў, што і забясьпечвае задавальненьне ад паленьня. Важна памятаць, што высакароднасьць цыгары абумоўліваецца якасьцю яе напаўняльніка. Першае, на што зважае курэц, – гэта покрыўны ліст. Ад яго вонкавага выгляду залежыць, ці спакусіцца курэц дадзенай цыгарай. Пры гэтым роля покрыўнага ліста невялікая і супамерная яго вазе: 7% ад вагі цыгары. Усё ж, покрыўны ліст для цыгары гэтак жа важны, як адзежа для чалавека. Аднак, аднаго адзеньня ўсёткі мала, каб зрабіць з чалавека манаха. Гатовая цыгара складаецца з 3 частак: галоўкі, карпусу і ножкі. (далей…)

Любая цыгара мае тры складнікі: покрыўны ліст (capa), які выконвае функцыю абалонкі; злучны ліст (capote) і асяродак цыгары — напаўняльнік (tripa).

cigar-components

Напаўняльнік складаецца з тытунёвага лісьця розных гатункаў. Звычайна іх тры: ligero (верхні ліст расліны, атрымлівае больш за ўсё сонечнага колеру, у цыгары дае крэпасьць), seco (абумоўлівае водар) і volado (ніжнія лісты тытунёвай расьліны, забясьпечваюць гарэньне цыгары).

Цыгара (ад гішпанскага cigarro) – скрутка з лісьця тытуню, якую можна паліць у тым выглядзе, як яна ёсьць.

Такое азначэньне даецца ў 7-томным выданьні слоўніка Робэра і дапаўняецца сьпісам найменьняў марак цыгар, напрыклад “havane”, “londres”, “panatela”… (далей…)

Сабранае ў хаце тытуню ў снапы лісьце накіроўваюцца ў хату фэрмэнтацыі, зачынены наглуха і цёмны ангар, дзе іх раскладваюць на плятформе ў кучы вышынёй 1 м. Тэмпэратура ўсярэдзіне іх паступова падвышаецца. Калі яна дасягае 35°C, кучы дробняцца, каб дазволіць тытуню астудзіцца. Лісце застаецца ў такім становішчы ад 20 да 50 дзён, у залежнасці ад яго якасьці і прызначэньня, а таксама кліматычных умоваў, пры якіх яно было сабранае. З лісьця выпарваюцца яго сокі, і яно набывае аднастайны колер. (далей…)

Працэс завязваецца ў самы гарачы перыяд. Падчас усяго жніўня тытуняводы рыхтуюць землі, пераворваючы іх старым спосабам, з дапамогай упрэжаных у плуг быкоў. Толькі сіла жывёл забясьпечвае акуратнасьць і тонкасьць апрацоўкі глебы, не дапушчаючы, каб лемеш плуга зачапіў гліністы пласт, зьмяшаўшы яго з лёгкай пяшчанай зямлёй. (далей…)