Усё пра цыгары
Маркі цыгараў
Cyhary.com
Tips

Губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер рэгулярна ахвяравуе на цыгары для свайго офіса. А выпальвае іх з выкананьнем усіх законаў – у намёце на ўнутраным двары, побач з яго офісам. (далей…)

Вокладка альбому французскага і італійскага выданьняў
Музыка і вершы былі напісаныя Роджэрам Ўотэрзам і ўтрымліваюць крытыку фальшы, прагнасьці і скупасьці ў музычным бізнэсе. Сама мэлёдыя больш рокавая, чым застатні альбом, і распачынаецца з насычанай тэмы на электрагітары і басе. Кампазыцыя напоўненая партыямі дадатковай гітары, электрапіяніна і сынтэзатара, якія дапамагаюць ствараюць рокавую тэкстуру. (далей…)
Мы працягваем заёміць нашых чытачоў з цівавымі фактамі з сьвету цыгараў. І сёньня мы спынімся на ангельскамоўнай ідыёме “Close, but no cigar.” Даслоўна гэта можна перакласьці як “блізка, але без цыгары.” Сэнс яна нясе наступны: апынуцца вельмі блізка да посьпеху ці амаль перамагчы, а ўсё роўна застацца без узнагароды; быць блізкім да дакладнага адказу, але не поўнасьцю.

Прыклад ужываньня.
Праўдападобна, што сваю гісторыю выраз пачынае ад практыкі ўзнагароды пераможца цыгагараў падчас кірмашоў з атракцыёнамі ў ЗША 19 стагоддзя. Такую фразу казалі тым, хто ня здолеў выйграць прыз. (Існуе таксама іншы варыянт: “Nice try, but no cigar”.) (далей…)
Думаю, не памылюся, калі назаву самым вядомым курцом цыгараў сэра Ўінстана Чэрчыля. І ня дзіва, што менавіта яму належыць шмат вядомых (і ня вельмі) выказваньняў наконт цыгараў. (далей…)
Мы радыя вітаць Вас на першай беларускамоўнай старонцы, прысьвечанай сьвету цыгараў.
Спадзяемся, тут вы знойдзеце для сябе штосьці новае і цікавае з гісторыі ўзьнікненьня цыгараў, працэсу вырошчваньня табаку, мастацтва паленьня цыгары, а таксама пуцяводнага разьдзелу пра маркі і формы цыгараў.
Прыемнага чытаньня.