Усё пра цыгары
Маркі цыгараў
Cyhary.com
Smoking culture
Гэта ня толькі адно з немалаважных пытаньняў, што ўстаюць перад курцамі, але і праблемы для імпартэраў цыгараў, на рашэньне якіх сыходзіць вельмі шмат грошай і сіл.
Аксэсуары для захоўваньня
Самае простае рашэньне – купляць цыгары паштучна, па меры неабходнасьці, у спэцыялізаваных крамах, абсталяваных шафамі, якія захоўваюць puros пры ідэальных вільготнасьці і тэмпературы. Але ня ў кожнага паблізу маецца такая крама. Акрамя таго, не заўсёды ажыцьцяўляецца бесперабойная пастаўка цыгараў той або іншай маркі. Аднак, каб у поўнай меры нацешыцца квінтэсэнцыяй водараў гаванскай, дамініканскай або гандураскай цыгары, гэта значыць большасьці цыгараў ручнога зьвінаньня, іх варта паліць пры вільготнасьці, максымальна набліжанай да той, пры якой яны былі вырабленыя. (далей…)
Трэба зрабіць адно удакладненьне што да «мастацтва паленьня» цыгараў — падчас паленьня цыгара можа загаснуць. У гэтым няма нічога дзіўнага, паколькі гарэньне цыгары, у адрозненне ад цыгарэты, патрабуецца стала падтрымліваць. Аднак калі цыгара згасае занадта часта, гэта кажа аб яе нізкай якасьці. Як толькі вы заўважылі, што цыгара загасла, асьцярожна прыбярыце з яе канца попел, дапамагаючы сабе запалкай. Паднясіце вагонь да ўтваранай ямінкі і трымаеце яго гэтулькі часу, колькі неабходна для раўнамернага распальваньня цыгары па ўсім дыямэтры. Затым асьцярожна ўцягніце ў сябе дым. (далей…)
Араматычная ўстойлівасьць – здольнасьць водараў утрымлівацца ў роце курыльшчыка.
Гаркота – клясычны кампанэнт густу цыгары. Павінен прысутнічаць ува ўмераным аб’ёме.
Доўгая – характарызуецца глыбокай устойлівай гамай водараў у роце.
Кіслыня – адчуваецца на пачатковай і на завяршальнай стадыях паленьня.
Комплексны – маецца на ўвазе сукупнасьць глыбокіх і пераменлівых водараў, якія часам складана вызначыць.
Кароткая – недоўгачасовая араматычная насычанасьць.
Лінейная – густ аднастайны, у адным рэгістры. (далей…)

Працэс дэгустацыі цыгары патрабуе ўвагі і часу. Успрыманьне букету цыгары ў поўным аб’ёме прыходзіць толькі з досьведам. Галоўным правілам дэгустацыі зьяўляецца правіла трох трацін. У кожны з трох момантаў жыцьця цыгары рэкамендуецца адзначаць на адмысловых картках свае смакавыя і нюхальныя адчуваньні. Першая траціна цыгары не расчыняе ўсёй поўнасьці букету. А першыя зацяжкі могуць суправаджацца непрыемнымі адчуваньнямі зьедлівасьці і кісласьці, у спалучэньні з пахам гарэлай паперы. Затое другая траціна цыгары падорыць праўдзівы густ і водар. Трэцяя, завяршальная частка цыгары характарызуецца ўзмацненьнем крэпасьці і стрыманым гарэньнем. (далей…)
Цыгарныя запалкі
Вартасьці: працягласьць гарэньня, дастатковая для распальваньня, нэйтральны ўплыў на нюх, умераны кошт, прывабны выгляд. Ідэальнымі зьяўляюцца асобнікі з кедру або экзатычных пародаў дрэва.
Запальніца для цыгары (далей…)
Для запальваньня цыгары можна выкарыстаць як запалкі, так і запальніцу, але толькі газавую. Пры гэтым трэба сачыць, каб полымя не дакраналася напроста ножкі цыгары. Цыгара павінна знаходзіцца ў вас у руках, паміж вялікім і паказальным пальцамі, а не ў зубах. Яе трэба трымаць, зьлёгку паварочваючы, пакуль запал агню не пяройдзе на ножку і не распаўсюдзіцца па ўсёй плошчы. Пасьля гэтага паднясіце цыгару да роту і, не спыняючы круціць, зрабіце некалькі асьцярожных зацяжак. Пры гэтым можна паднесьці крыніцу вагню да ножкі цыгары, але зараз ужо не так блізка. Ножка павінна раўнамерна пачырванець. (далей…)
Найважны фактар, які ня варта выпускаць з увагі, бяручы ў рукі цыгару, – гэта час, які вы зьбіраецеся выдаткаваць на паленьне. Ня варта запальваць доўгую і тоўстую цыгару, калі ў вас у запасе толькі лічаныя хвіліны, напрыклад, па заканчэньні дзелавой сустрэчы ў рэстаране. Кароткія і камлюкаватыя цыгары фармату robustos сваёй папулярнасьцю ўдзячныя менавіта хуткім дзелавым ланчам. Ня варта зьвяртацца да цыгары і ў стане стрэсу, бо ў гэтым выпадку вы ня зможаце нацешыцца яе густам і водарам. Цыгара патрабуе ўвагі і часу. Раніцай лепш упадабаць лёгкую і стрыманую цыгару, а ўвечары можна даць волю настрою і пакурыць дужую цыгару са складанай палітрай.
Ніякіх строгіх правілаў у гэтым пытаньні не існуе. Звычайна прынята выдаляць цыгарнае колца перад паленьнем цыгар кароткіх фарматаў (robusto, маленькая corona), інакш яно апынецца каля вуснаў. У астатніх выпадках ад яго варта асьцярожна вызваляцца пасля таго, як цыгара запаленая і вы зрабілі некалькі зацяжак. Паспрабуйце акуратна разарваць кольца, ні ў якім разе не фарсіруючы, асабліва калі яно выпадкова апынецца прылепленае да покрыўнага ліста. Ці здымаць яго канчаткова, залежыць толькі ад вашага выбару.
Гэта адзін з вызначальных момантаў. Абрэзаць галоўку цыгары варта ўпэўненым і дакладным рухам, сочачы за тым, каб не адхапіць лішняга. Кожны вырашае па сваім меркаваньні, чым і як абрэзаць цыгару. Абрэзаць галоўку варта ў тым месцы, дзе скручанае лісце ляжыць гарызантальна, раўналежна адзін аднаму. Невялікае паглыбленне ля асновы галоўкі служыць добрым арыенцірам. Калі дыямэтр зрэзу недастатковы, рух духмянага дыму будзе абцяжараны. Магчыма нават утварэньне коркі з смол і нікатыну. Вельмі шырокі зрэз не нясе небяспекі, аднак ён зробіць цягу занадта вольнай, што прывядзе да залішне “гарачага” паленьня. Асабліва гэта датычыцца кароткіх цыгараў фармату robusto або obus, у якіх зрэз павінен быць мінімальным. (далей…)
Паўкруглы корпус, спярэшчаны тонкімі прожылкамі або абсалютна гладкі покрыўны ліст, адчуваньне згодлівасьці або цьвёрдасьці… Дотык зьяўляецца першым целавым кантактам з цыгарай. Ня варта абыходзіць увагай гэты этап: ён – неабходны крок на шляху зразуменьня цыгары. Дакрануўшыся да цыгары, можна адкрыць і яе слабыя бакі, заганы дадзенага гатунку. Галоўнае, асьцерагайцеся занадта сухой цыгары. Перасушаны і нацягнуты покрыўны ліст вельмі далікатны і можа парвацца, як толькі цыгара пачне гарэць. Акрамя таго, празмеру сухі тытунь мала спрыяе змешванню і распаўсюджванню водараў. Падобная цыгара мае горкі або кіслы густ. Дым, ад такой цыгары шчыпліць у вачах, і ня можа прыносіць задавальненьне таму, хто паліць. «Гаваны», як і іншыя цыгары, абавязкова павінны быць добра увільгатнены. (далей…)