Усё пра цыгары
Маркі цыгараў
Cyhary.com
Працэс завязваецца ў самы гарачы перыяд. Падчас усяго жніўня тытуняводы рыхтуюць землі, пераворваючы іх старым спосабам, з дапамогай упрэжаных у плуг быкоў. Толькі сіла жывёл забясьпечвае акуратнасьць і тонкасьць апрацоўкі глебы, не дапушчаючы, каб лемеш плуга зачапіў гліністы пласт, зьмяшаўшы яго з лёгкай пяшчанай зямлёй.
Звычайна ў сярэдзіне верасьня, тытуняводы пачынаюць засяваць зямлю, прызначаную для атрыманьня тытунёвай расады. Вельмі маленькія памеры і лёгкасьць насеньня патрабуюць асаблівай тэхнікі пасеву. Тытунявод кідае жменю насеньня (каля 5,00 г) у напоўненую вадой 20-літровую ёмістасьць, зьмесціва якой ён затым мэтадычна распырсквае над зямлёй. Пасьля завяршэньня апэрацыі аплодненую зямлю накрываюць саломай, каб не пашкодзіць насеньне. Праз тыдзень пачынаюцца клопаты: занясеньне ўгнаеньняў, абкурваньне, аэрацыя парасткаў, дужаньне з пустазельлямі; салому патроху прыбіраюць, спачатку палову, затым дзьве траціны, нарэшце, усю.
Па сканчэньні 45 дзён, калі ўсходы дасягнуць каля 15 см, тытунявод здабывае іх з «калыскі», каб перасадзіць на сталае месца. Гэтая апэрацыя ажыцьцяўляецца вельмі хутка, максімальна асцярожна і выразна: менш чым за 2 гадзіны расаду пасьпяваюць выкапаць, сабраць у пучкі па 100 усходаў у кожным, прадэзінфікаваць і высадзіць шэрагамі на плянтацыі. Для раўнамернасьці пасадкі выкарыстоўваецца вяроўка з вузламі праз кожныя 85 см. Зямля пакрываецца сьветла-зялёным абрусам з маладых парасткаў. Некаторыя з іх, нягледзячы на ўсе выкруты і клопат тытуняводаў, не прымаюцца на новым месцы і гінуць.
Тытунёвае лісьце знаходзіцца пад пільным даглядам, незалежна ад яго прызначэньня – стаць покрыўным лістом, злучным або для напаўненьня. На 35-ы дзень на верхавіне кожнага кусьціка зьяўляецца кветка, якую неабходна прыбраць, каб яна не адбірала ў лісьця пажыўныя рэчывы. Куст выкідвае ўсе новыя і новыя бутоны, якія таксама зьнішчаюцца да сярэдзіны студзеня, калі тытунёвыя кусты дасягаюць вышыні 1,50 мэтраў.
На кожным сьцябле разьмяшчаецца ад 12 да 18 лісьцеў, якія прыбіраюць уручную, зрываючы іх парамі або ўзроўнямі, пачынаючы з лісьця ніжняга ўзроўню, найменш пахкіх з-за недахопу сонца. Гэтая праца праводзіцца з 48-га па 85-ы дзень жыцьця расьлінаў, расьцягваючыся больш чым на месяц.
Сабраўшы лісьце, прызначанае для выкарыстаньня ў якасьці покрыўнага, яго адразу ж дастаўляюць у хату тытуню, дзе, схаваныя ад сонечных прамянёў, яны будуць павольна высыхаць. Лісьце для напаўняльніка спачатку сушацца на працягу 5-7 дзён пад сонечнымі прамянямі, а ўжо потым накіроўваюцца ў хату тытуню. Хата тытуню – гэта памяшканьне дзе сушаць і захоўваюць лісьце тытуню.
У хаце тытуню зьвязвальшчыцы сшываюць іх па парах, два па двух. Звычайна патрабуецца ад 25 да 50 дзён, каб лісьце набыло залаціста-карычневы колер. Працэс сушкі лічыцца завершаным, як толькі высыхае цэнтральны прожылак ліста. У выніку кожны ліст губляе да 85% ад сваёй першапачатковай вагі.
(Працяг далей…)