Клімат выспы Гаіці (ранейшы назоў Санта-Дамінга), падобны да клімату суседняй Кубы, зямля ня меней спрыяльная для гадоўлі тытуню і традыцыі яго культываваньня ўзыходзяць да дакалюмбавай эпохі. Цыгары, вырабленыя ў Дамініканскай Рэспубліцы, ва ўсім сьвеце лічацца праўдзівым увасабленьнем дасканалай якасьці.

Першыя тытунёвыя плянтацыі былі заснаваныя на Санта-Дамінга ў 1521 годзе, за 50 гадоў да першых кубінскіх плянтацыяў. Аднак нестабільная палітычная сітуацыя на працягу XIX стагоддзя на выспе, прыкметна замарудзіла станаўленьне цыгарнай вытворчасьці. Становішча плянтатараў Дамініканы прыкметна палепшылася з атрыманьнем выспай незалежнасьці ў 1845 годзе. Доўгі час цень гаванскай цыгары не даваў магчымасьці дамініканскім плянтатарам паказаць сябе.

Але з усталяваннем рэжыму Фідэля Кастра на Кубе шматлікія вядомыя кубінскія вытворцы перанесьлі сваю вытворчасьць цыгараў менавіта сюды, на Гаіці. Амэрыканскае эмбарга, якое абвалілася на Кубу, паскорыла адраджэньне вытворчасьці цыгараў у Дамініканскай Рэспубліцы. За два годы экспарт цыгараў падвоіўся і патроіўся. З 1995 году Дамінікана, вырабляючы каля 93 млн. высакаякасных цыгар, адстойвае сваё права на першае месца сярод экспартэраў цыгараў скручаных уручную. У сярэдзіне 90-х амерыканцы настолькі захапіліся цыгарамі, скручанымі ўручную, што сталі зваць іх «цёмным» або «карычневым» золатам.

У даліне Сыбаа, у падножжа грудоў, навакольных Сант’яга, знаходзяцца лепшыя плянтацыі Дамініканы: Віла Ганзалес, Ла-Вэга, Пуэрта-Плата, Сант’яга-Радрыгес, Валвэрдэ і Монтэ-Крысьці. Варта таксама згадаць плянтацыі Semana, зьмешчаныя на ўсходзе ад Паўночных Кардыльераў, і плянтацыі Сан-Хасэ-дэ Акоа і Сан-Крыстабаль на захадзе Дамініканскай Рэспублікі.

dominican_republic