cigarsРаспаўсюджваньню тытуню спрыялі тры фактары:

1. Навізна: жыхароў старога сьвету захапляе ўсё тое, што адбываецца ў Амэрыцы;
2. Карысьць для здароўя: у то час лічылі, што з дапамогай тытуню можна лячыць язву;
3. Гадоўля тытуню апынулася незвычайна прыбытковай справай.

Эканоміка, у канчатковым рахунку, і прадыктавала стаўленьне да тытуню ўсяго заходнеэўрапейскага грамадства. (далей…)

columbus_taking_possessionТрохмесяцовае плаваньне Хрыстафора Калюмба (Christopher Columbus) ў 1492 годзе завяршылася высаджваньнем на выспе Сан-Сальвадор, з наступным адкрыццём шэрагу выспаў Багамскага архіпелага і Кубы. Яму сустрэліся індзейцы племя Таіна. Прыязныя тубыльцы трымалі ў зубах травяныя скруткі, якія цьмелі, а яны ўдыхалі іх дым. Так адбылося першае знаёмства эўрапейцаў з тытунем.

Далейшае распаўсюджваньне тытуню стала справай часу. Аднак яно не было такім ужо гладкім, паколькі ўжываньню чужога зельля запрацівіліся служэбнікі царквы. Яны зьвязвалі паленьне тытуню з ідалапаклонствам. Ім і ў галаву не прыходзіла, што індзейцы могуць паліць тытунь для задавальненьня.

Радрыга дэ Херас (Rodrigo de Jerez) і Луі дэ Торэс (Luis de Torres), чалец каманды адкрывальніка і перакладчык Калюмба, першымі ўбачылі індзейцаў Таіна за паленьнем табаку. Вярнуўшыся на радзіму, Херас патрапіў у турму. Яго жонка, убачыўшы, як падчас паленьня ў мужа з рота і носу ідзе дым, паведаміла аб гэтым царкоўным уладам. Суд інквізіцыі быў строгі.

cigar-smokeКаб як сьлед пазнаёміцца з цыгарай і ацаніць усё яе вартасьці, патрабуюцца шматгадовыя досьвед і практыка. Непадрыхтаванае і няўмелае ўваходжаньне ў сьвет курцоў цыгараў можа прывесьці да таго, што ў пачаткоўцаў назаўжды зьнікне ахвота ўзяць цыгару. Для неазнаёмленых гэты сьвет падаецца падобным да джунгляў або горш таго, сэкты, куды шлях староньнім зачынены.

Міфы ўзьнікаюць у выніку павярхоўнага позірку на гісторыю цыгараў, тады як цыгара, сам назоў якой абвеяны таямніцай, зьяўляецца прадуктам доўгай і карпатлівай працы, якая ўдасканальваецца з плыньню стагоддзяў.

Мы радыя вітаць Вас на першай беларускамоўнай старонцы, прысьвечанай сьвету цыгараў.

Спадзяемся, тут вы знойдзеце для сябе штосьці новае і цікавае з гісторыі ўзьнікненьня цыгараў, працэсу вырошчваньня табаку, мастацтва паленьня цыгары, а таксама пуцяводнага разьдзелу пра маркі і формы цыгараў.

Прыемнага чытаньня.

microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software