Усё пра цыгары
Маркі цыгараў
Cyhary.com
Цыгарныя запалкі
Вартасьці: працягласьць гарэньня, дастатковая для распальваньня, нэйтральны ўплыў на нюх, умераны кошт, прывабны выгляд. Ідэальнымі зьяўляюцца асобнікі з кедру або экзатычных пародаў дрэва.
Запальніца для цыгары
Зручная і даступная. Але не спрабуйце выкарыстаць аднаразовыя запальніцы для распальвання цыгар вялікага фармату, калі не жадаеце стала абпальваць пальцы. Варта выбіраць запальніцы, якія не патрабуюць сталага націску на клапан для падтрыманьня агню. Існуюць адмысловыя цыгарныя запальніцы.
Газавая гарэлка для цыгары
Існуюць стацыянарныя і пераносныя. Ідэальная для хуткага запальваньня згаслай цыгары. Варта выкарыстоўваць з асьцярогай, каб не спаліць ножку цыгары занадта моцным полымем.