cigar-drawДля запальваньня цыгары можна выкарыстаць як запалкі, так і запальніцу, але толькі газавую. Пры гэтым трэба сачыць, каб полымя не дакраналася напроста ножкі цыгары. Цыгара павінна знаходзіцца ў вас у руках, паміж вялікім і паказальным пальцамі, а не ў зубах. Яе трэба трымаць, зьлёгку паварочваючы, пакуль запал агню не пяройдзе на ножку і не распаўсюдзіцца па ўсёй плошчы. Пасьля гэтага паднясіце цыгару да роту і, не спыняючы круціць, зрабіце некалькі асьцярожных зацяжак. Пры гэтым можна паднесьці крыніцу вагню да ножкі цыгары, але зараз ужо не так блізка. Ножка павінна раўнамерна пачырванець.

Ёсьць іншы спосаб распальваньня цыгары прапанаваны Жакам П’ісэ. Па яго меркаваньню, раскурваць цыгару варта да таго, як яе галоўка абрэзаная. Падобная тактыка вызваляе цыгару ад кіслага прысмаку і залішняй гаркаты, што псуюць уражаньне ад першых зацяжак.

Таксама цікавы спосаб паленьня цыгары, які адносіцца да часткі рытуалу дэгустацыі цыгараў, і мае назоў паленьне «усырую». Гэта літаральны пераклад кубінскага fumar a crudo. Пасля таго, як цыгара абрэзаная па ўсіх правілах, рэкамендуецца, не запальваючы яе, зрабіць некалькі зацяжак. Гэта ня проста прыгожы жэст. Такі прыём дае адчуць прысутнасьць лёгкіх перачных нотак, водар сьвежазжатага сена або волкай зямлі. Смакавыя адчуваньні могуць быць непрыкметныя або ясна выяўленыя. Пасьля распальваньня цыгары падобнага букету вы ўжо не адчуеце.