Паўкруглы корпус, спярэшчаны тонкімі прожылкамі або абсалютна гладкі покрыўны ліст, адчуваньне згодлівасьці або цьвёрдасьці… Дотык зьяўляецца першым целавым кантактам з цыгарай. Ня варта абыходзіць увагай гэты этап: ён – неабходны крок на шляху зразуменьня цыгары. Дакрануўшыся да цыгары, можна адкрыць і яе слабыя бакі, заганы дадзенага гатунку. Галоўнае, асьцерагайцеся занадта сухой цыгары. Перасушаны і нацягнуты покрыўны ліст вельмі далікатны і можа парвацца, як толькі цыгара пачне гарэць. Акрамя таго, празмеру сухі тытунь мала спрыяе змешванню і распаўсюджванню водараў. Падобная цыгара мае горкі або кіслы густ. Дым, ад такой цыгары шчыпліць у вачах, і ня можа прыносіць задавальненьне таму, хто паліць. «Гаваны», як і іншыя цыгары, абавязкова павінны быць добра увільгатнены.

Лепшым паказчыкам якасці зьяўляецца ільснянае, нават зьлёгку алейнае пакрыцьцё цыгары, якое сьведчыць аб яе сьвежасьці. Асабліва гэта актуальна для кубінскіх, гандураскіх і нікарагуанскіх цыгараў. Гэты крытэр меней дзейсны ў выпадку з цыгарамі з Санта-Дамінга: тоўсты бляск не зьяўляецца вызначальным доказам нават самых прэстыжных гатункаў.

Дотык служыць таксама для адзнакі тэкстуры цыгары. Адзначым, што яна можа быць рознай нават у цыгар з адной скрынкі. Наяўнасць у покрыўнага ліста ледзь прыкметных прожылкаў, падвышаная зярністасьць не ўплываюць на якасьць самой цыгары, хоць гэтыя фактары і могуць прымусіць некаторых прыхільнікаў цыгар адмовіцца ад куплі.

cigar-row

Акрамя вызначэньня вартасьцяў покрыўнага ліста дакрананне дазваляе ацаніць якасць напаўнення цыгары. Паспрабуйце мякка слізгаць па цыгары вялікім, указальным і сярэднім пальцамі, злёгку паціскаючы корпус, каб праверыць, ці няма ў ёй пустэчаў або вузлоў. Гэтыя недахопы прысутнічаюць, калі цыгара здасца нечакана занадта мяккай або, наадварот, анамальна цьвёрдай навобмацак. Як правіла, такія пралікі сустракаюцца ў цыгараў, зробленых сьпехам або з парушэньнем тэхналёгіі. Можна натыкнуцца і на больш непрыемныя неспадзеўкі ў выглядзе прысутнасці ўсярэдзіне цыгар старонніх уключэнняў – кавалачка драўніны або дрэнна наразанага ліста. А паленьне фальшывых «гаван» становіцца немагчымым пасьля некалькіх зацяжак.

ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit