Усё пра цыгары
Маркі цыгараў
Cyhary.com
Dominican

Губернатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер рэгулярна ахвяравуе на цыгары для свайго офіса. А выпальвае іх з выкананьнем усіх законаў – у намёце на ўнутраным двары, побач з яго офісам. (далей…)
Клімат выспы Гаіці (ранейшы назоў Санта-Дамінга), падобны да клімату суседняй Кубы, зямля ня меней спрыяльная для гадоўлі тытуню і традыцыі яго культываваньня ўзыходзяць да дакалюмбавай эпохі. Цыгары, вырабленыя ў Дамініканскай Рэспубліцы, ва ўсім сьвеце лічацца праўдзівым увасабленьнем дасканалай якасьці.
Першыя тытунёвыя плянтацыі былі заснаваныя на Санта-Дамінга ў 1521 годзе, за 50 гадоў да першых кубінскіх плянтацыяў. Аднак нестабільная палітычная сітуацыя на працягу XIX стагоддзя на выспе, прыкметна замарудзіла станаўленьне цыгарнай вытворчасьці. Становішча плянтатараў Дамініканы прыкметна палепшылася з атрыманьнем выспай незалежнасьці ў 1845 годзе. Доўгі час цень гаванскай цыгары не даваў магчымасьці дамініканскім плянтатарам паказаць сябе. (далей…)