Усё пра цыгары
Маркі цыгараў
Cyhary.com
experience
Для запальваньня цыгары можна выкарыстаць як запалкі, так і запальніцу, але толькі газавую. Пры гэтым трэба сачыць, каб полымя не дакраналася напроста ножкі цыгары. Цыгара павінна знаходзіцца ў вас у руках, паміж вялікім і паказальным пальцамі, а не ў зубах. Яе трэба трымаць, зьлёгку паварочваючы, пакуль запал агню не пяройдзе на ножку і не распаўсюдзіцца па ўсёй плошчы. Пасьля гэтага паднясіце цыгару да роту і, не спыняючы круціць, зрабіце некалькі асьцярожных зацяжак. Пры гэтым можна паднесьці крыніцу вагню да ножкі цыгары, але зараз ужо не так блізка. Ножка павінна раўнамерна пачырванець. (далей…)
Фармат цыгары – гэта суадносіны даўжыні, вагі і дыяметру. Ва ўсіх марках прысутнічаюць як вялікія, так і малыя фарматы. Як правіла, цыгары вялікага дыяметру маюць мацнейшы густ, а гараць павольна і роўна.
Акрамя фарматаў, існуюць традыцыйныя формы цыгараў. У розных вытворцаў пад адным і тым жа назовам могуць быць цыгары рознай формы, а цыгары аднолькавага профіля могуць менавацца па-рознаму. (далей…)
Цыгара (ад гішпанскага cigarro) – скрутка з лісьця тытуню, якую можна паліць у тым выглядзе, як яна ёсьць.
Такое азначэньне даецца ў 7-томным выданьні слоўніка Робэра і дапаўняецца сьпісам найменьняў марак цыгар, напрыклад “havane”, “londres”, “panatela”… (далей…)
Каб як сьлед пазнаёміцца з цыгарай і ацаніць усё яе вартасьці, патрабуюцца шматгадовыя досьвед і практыка. Непадрыхтаванае і няўмелае ўваходжаньне ў сьвет курцоў цыгараў можа прывесьці да таго, што ў пачаткоўцаў назаўжды зьнікне ахвота ўзяць цыгару. Для неазнаёмленых гэты сьвет падаецца падобным да джунгляў або горш таго, сэкты, куды шлях староньнім зачынены.
Міфы ўзьнікаюць у выніку павярхоўнага позірку на гісторыю цыгараў, тады як цыгара, сам назоў якой абвеяны таямніцай, зьяўляецца прадуктам доўгай і карпатлівай працы, якая ўдасканальваецца з плыньню стагоддзяў.
Мы радыя вітаць Вас на першай беларускамоўнай старонцы, прысьвечанай сьвету цыгараў.
Спадзяемся, тут вы знойдзеце для сябе штосьці новае і цікавае з гісторыі ўзьнікненьня цыгараў, працэсу вырошчваньня табаку, мастацтва паленьня цыгары, а таксама пуцяводнага разьдзелу пра маркі і формы цыгараў.
Прыемнага чытаньня.