history


Індзейцы мая палілі скручанае тытунёвае лісьце задаўга да прыбыцьця ў Цэнтральную Амэрыку Хрыстафора Калюмба. На сёньняшні дзень Мэксыка зьяўляецца прызнаным вытворцам якасных цыгараў ручнога скручваньня, уключаючы цыгары клясы «прэміум». Тытунёвыя плантацыі Мэксыкі знаходзяцца ў штаце Наярыт, у даліне Сан-Андрэс, у Веракрус, Чыапас, Аахака. Мэксыканскія цыгары вырабляюцца выключна з мэксіканскіх гатункаў тытуню і валодаюць досыць моцным смакам. (далей…)

Да нядаўняга часу гандураскія цыгары, як і дамініканскія, былі мала вядомыя ў сьвеце, але гэта была адна з краінаў, да якой зьвярнулі свае позіркі цыгарныя мануфактуры пасьля рэвалюцыі на Кубе і накладаньні амэрыканскім урадам эмбарга на ўвоз у ЗША любых кубінскіх тавараў, уключаючы тытунь і цыгары. (далей…)

Клімат выспы Гаіці (ранейшы назоў Санта-Дамінга), падобны да клімату суседняй Кубы, зямля ня меней спрыяльная для гадоўлі тытуню і традыцыі яго культываваньня ўзыходзяць да дакалюмбавай эпохі. Цыгары, вырабленыя ў Дамініканскай Рэспубліцы, ва ўсім сьвеце лічацца праўдзівым увасабленьнем дасканалай якасьці.

Першыя тытунёвыя плянтацыі былі заснаваныя на Санта-Дамінга ў 1521 годзе, за 50 гадоў да першых кубінскіх плянтацыяў. Аднак нестабільная палітычная сітуацыя на працягу XIX стагоддзя на выспе, прыкметна замарудзіла станаўленьне цыгарнай вытворчасьці. Становішча плянтатараў Дамініканы прыкметна палепшылася з атрыманьнем выспай незалежнасьці ў 1845 годзе. Доўгі час цень гаванскай цыгары не даваў магчымасьці дамініканскім плянтатарам паказаць сябе. (далей…)

Куба – краіна-вытворца цыгар №1. Сёньня, на Выспе Свабоды вырабляюць каля 35 марак і 80 гатункаў цыгараў. Пры гэтым, больш 90% вытворчасьці тытуню ажыцьцяўляюць дробныя і сярэднія прыватныя гаспадаркі. Плянтацыі, досьвед і традыцыі вырабу цыгараў перадаюцца ў спадчыну. Аднак усе рэцэпты трымаюцца ў таямніцы. Сыравінай для кубінскіх цыгараў служыць выключна чорны гавайскі тытунь, але спэцыфіку кожнага гатунку вызначаюць разнастайныя спалучэнні трох кампанэнтаў, якія ўплываюць на крэпасьць, уласцівасьці гарэньня, смак і водар. (далей…)

cigarsРаспаўсюджваньню тытуню спрыялі тры фактары:

1. Навізна: жыхароў старога сьвету захапляе ўсё тое, што адбываецца ў Амэрыцы;
2. Карысьць для здароўя: у то час лічылі, што з дапамогай тытуню можна лячыць язву;
3. Гадоўля тытуню апынулася незвычайна прыбытковай справай.

Эканоміка, у канчатковым рахунку, і прадыктавала стаўленьне да тытуню ўсяго заходнеэўрапейскага грамадства. (далей…)

columbus_taking_possessionТрохмесяцовае плаваньне Хрыстафора Калюмба (Christopher Columbus) ў 1492 годзе завяршылася высаджваньнем на выспе Сан-Сальвадор, з наступным адкрыццём шэрагу выспаў Багамскага архіпелага і Кубы. Яму сустрэліся індзейцы племя Таіна. Прыязныя тубыльцы трымалі ў зубах травяныя скруткі, якія цьмелі, а яны ўдыхалі іх дым. Так адбылося першае знаёмства эўрапейцаў з тытунем.

Далейшае распаўсюджваньне тытуню стала справай часу. Аднак яно не было такім ужо гладкім, паколькі ўжываньню чужога зельля запрацівіліся служэбнікі царквы. Яны зьвязвалі паленьне тытуню з ідалапаклонствам. Ім і ў галаву не прыходзіла, што індзейцы могуць паліць тытунь для задавальненьня.

Радрыга дэ Херас (Rodrigo de Jerez) і Луі дэ Торэс (Luis de Torres), чалец каманды адкрывальніка і перакладчык Калюмба, першымі ўбачылі індзейцаў Таіна за паленьнем табаку. Вярнуўшыся на радзіму, Херас патрапіў у турму. Яго жонка, убачыўшы, як падчас паленьня ў мужа з рота і носу ідзе дым, паведаміла аб гэтым царкоўным уладам. Суд інквізіцыі быў строгі.

ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft office 2010 microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5